Кветка Папараць

Васількі

Поле роднае між лясоў.
Поўна ў полі тым каласоў.
І нямала яно пачула
Беларусаў жыцця галасоў.

Паміж родных усім нам ніў
Праязджаў і чужынскі пан.
Васількі ён у полі спаліў,
Але наш народ духам не паў.

Васількі - вочкі светлыя ў нас,
Азёры, дзе былі мы не раз.
На Купалле плывуць уздоўж ракі
Ўсе вянкі. У іх уплялі васількі.

Але не разлічыў той пан,
Што на полі ад тых васількоў
Зерне ўпала на зямлю нам.
Вырасце замест іх шмат расткоў.

Калі наш беларус, ты і я
Па зярнятку зямлі аддадзім,
То шматлікая кветак сямя
Вырасце паміж родных ніў.

Ты спытаеш :" Чаму ўсе часы
Клопат быў аб тых кветках такі? "
Дык навошта нам каласы,
Калі спалены ўсе васількі?



ОСКАРЖИТИ